Памяці герояў антысавецкага супраціву На выявах Расціслаў Лапіцкі з выставы Алеся Пушкіна “Малюнкі з…

Памяці герояў антысавецкага супраціву

На выявах Расціслаў Лапіцкі з выставы Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Мастак зрабіў гэтыя ілюстрацыі будучы ў зняволенні ў 2012 годзе за акцыю-перфоманс ушанавання памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага. У 2022 годзе Пушкіна асудзілі ў сувязі з партрэтам беларускага пасляваеннага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Тым разам пан Алесь ужо не выйшаў, быў забіты.

Расціслаў Лапіцкі – арганізатар і кіраўнік пасляваеннага беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гг. За сваю беларускую дзейнасць расстраляны саветамі.