Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывахПа …

Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на 4 верасня ў Беларусі прызнаны палітычным вязнем 1371 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!