Выдавецтва “Тэхналогія” у Мінску просіць дапамогі: “Наклады падвіслі”. Трэба прадаць кніг на 30 000 рублёў да канца верасня, каб мець магчымасць выдаць яшчэ некалькі кніг на беларускай мове.
“У пачатку года “Тэхналогія” ўклала шмат грошай у выданне кніг. Але недзе затрымала друкарня праз вялікую загрузку, недзе доўга чакалі гігіенічны сертыфікат — у выніку наклады з’явіліся ў продажы пазней, чым мы планавалі.
Не, цудоўныя кнігі Андрэя Скурко, Надзеі Ясмінскай, Таццяны Сапегі ўсё ж пабачылі свет, але, на жаль, пік сезону продажаў прайшоў, і наклады падвіслі. Да канца верасня мы мусім зарабіць як мінімум 30 000 рублёў, каб неўзабаве выдаць прыгожы каляндар, фэнтэзі для падлеткаў, маляўнічую кнігу казак і яшчэ некалькі кніг, якія дакладна спадабаюцца нашым чытачам”, — звяртаецца да чытачоў выдавецтва.
Кнігі можна набыць анлайн на сайце выдавецтва або ў кнігарні на Ляўкова, 19 у Мінску.