Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.
Нягледзячы на ўсе намаганні рэжыму, мы памятаем зняволенных, якія не атрымліваюць у турме аніякіх лістоў, паштовак, грошаў…
Кожная навіна пра стан здароўя або настрой палітзняволеннага ў рэжыме інкамунікада – доўгачаканая і суцяшальная для яго блізкіх і знаёмых.
Людзі ахвяруюць гадамі свайго жыцця, здароўем і свабодай каб зрабіць нашую Беларусь дэмакратычнай краінай. І мы дасканала пра гэта памятаем і удзячныя ім.
А цяперашнія каты і турэмшчыкі будуць адказваць за свае ўчынкі па законе. Не, ніхто не будзе трымаць іх без лістоў, перадачаў, паштовак… Проста ніхто не будзе ім пісаць. Пра іх забудуцца на ўвесь тэрмін іх зняволення, бо яны не вартыя ані падтрымкі, ані добрых словаў.
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
#МыРазам