Брусэль, БельгіяЗ нагоды 62-годдзя Алеся Бяляцкага, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Partnersh…

Брусэль, Бельгія

З нагоды 62-годдзя Алеся Бяляцкага, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Partnership for Human Rights (Libereco) і FIDH (Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека) патрабуюць вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і заснавальніка Беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна».


У Амбасаду Рэспублікі Беларусь у Брусэлі перададзена петыцыя, дзе больш за 82 000 подпісаў, з 82 розных краін, якая заклікае да неадкладнага і тэрміновага вызвалення Бяляцкага і яшчэ больш за 1300 палітвязняў.

На мітынгу, каля амбасады ў Брусэлю, выступілі Еўрапарламенты Мары-Агнес Штрак-Цымерман, Тыйс Ройтэн і Морыц Кёрнер, калега Бяляцкага і былы палітвязень Леанід Судаленка, а таксама прадстаўнікі шэрагу праваабарончых арганізацый і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

У Місіі Дэмакратычнай Беларусі у Брусэлі прайшоў круглы стол для журналістаў і аналітыкаў.

#МыРазам