У Варшаве ўручаная прэмія імя Васіля Быкава “За Свабоду Думкі”. Яе атрымалі музыкі Naviband.Прэмія з…

У Варшаве ўручаная прэмія імя Васіля Быкава “За Свабоду Думкі”. Яе атрымалі музыкі Naviband.

Прэмія заснаваная ў 2008 годзе Аляксандрам Мілінкевічам. 11 разоў запар яе ўручалі ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава. Сёлета яна вяртаецца пасля пяцігадовага перапынку.

Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся Рыгор Барадулін, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Лявон Вольскі. Сёлетняга лаўрэата разам вызначылі папярэднія атрымальнікі, якія дажылі да сённяшняга дня і не знаходзяцца ў няволі.