Добрай раніцы, вольныя беларусы! Вітаем усіх і запрашаем стварыць сабе ўтульнае моўнае асяроддзе. Сёння размаўляем у чаце па-беларуску! Падтрымліваем тых, хто толькі пачынае шлях да беларускай мовы! Сённяшняя тэма: цікавыя рэсурсы для тых, хто жадае больш даведацца пра мову і яе гісторыю, пра беларускую літаратуру і гісторыю сваёй краіны. Калі ласка, дзяліцеся вашымі знаходкамі у чаце!