ДОМ-МУЗЕЙ МАРКА ШАГАЛАВіцебскПрагуляйся па вузкай старой вулачцы, на якой нарадзіўся Марк Шагал. У д…

ДОМ-МУЗЕЙ МАРКА ШАГАЛА
Віцебск

Прагуляйся па вузкай старой вулачцы, на якой нарадзіўся Марк Шагал. У доме-музеі практычна няма рэчаў яго сям’і, затое ты дакладна зможаш адчуць атмасферу Віцебска канца XIX стагоддзя. Сын беднага грузчыка з рыбнай крамы, Шагал з’ехаў адсюль у 20 – але гэтыя домікі маляваў яшчэ 77 гадоў свайго жыцця. Нават на плафон Grand Opéra ў Парыжы ёсць перспектыва вуліцы Пакроўскай. У музеі толькі адно палатно Шагала, але затое экскурсаводы, здаецца, сапраўды закаханыя ў сваю справу і ўмеюць расказаць так, што атрымліваецца ўсё ўявіць. Зайдзі і ў другі філіял музея – арт-цэнтр з выдатным выглядам на раку.
#МоўнаяСерада