#Слоўнічак: ІНСТРУМЭНТЫ (1) па-расейску — па-беларуску: лопата — рыдлёўка совковая лопата —шуфаль (або шуфель) топор — сякера уровень (ватерпас) — ґрунтваґа рубанок — гэбаль (або гэбель) верстак (станок) — варштат
ДЛЯ ЦІКАЎНЫХ — ПАДРАБЯЗНА:
1. Рыдлёўка і лапата — сынонімы ў літаратурнай мове. У дыялектах: • рыдлёўка ў сярэднебеларускіх гаворках; • лапата на ўсходзе; • жалязьняк, зелязьняк і падобныя — на поўдні, усходзе. Але ставяць у печ хлеб толькі на драўлянай лапаце.
2. Ад шуфля паходзіцьшуфлік (рас. совок, але не ў сацыяльна-псыхалягічным значэньні ).
3. Сякера і тапор — сынонімы. У некаторых гаворках сякера (сакера) лёгкая, для абчэсваньня, тапор цяжкі, для сьсяканьня. Рас. тесак — бел. склюд (шклюд, склют), цясьлярская сякера для бярвеньня.
4. Поруч з ґрунтваґай у гаворках ёсьць васарваґа. Гукі Ґ —выбухныя, як у слове ґанак.
5. Варштат азначае таксама ўсякі станок, месца працы: пісьменьніцкі варштат.