Беларусь адхілілі ад “Еўрабачання” і правядзення многіх спартыўных спаборніцтваў, заходнія кампаніі …

Беларусь адхілілі ад “Еўрабачання” і правядзення многіх спартыўных спаборніцтваў, заходнія кампаніі згортваюць супрацоўніцтва з краінай, але… БТ рыхтуе запуск конкурсу X-Factor.

Брэнд X-Factor належыць брытанскай кампаніі Syco Entertainment. @euroradio дасылала запыт аб перспектывах супрацоўніцтва некалькі месяцаў таму, але адказу так і не атрымала. Цяпер ясна: ні сітуацыя ў Беларусі, ні пытанні да БТ не з’яўляюцца падставай для адмовы ад прадастаўлення франшызы.

Бузава, Саседаў, Сярога і Аляхно бяруць удзел у беларускім Х-фактары. Варта адзначыць, што яны выказваліся ў падтрымку Лукашэнкі.

Маргарыта Ляўчук: “Асцярожна! Не ўступіце ў БТ!”

#stopBTRC #xfactorbelarus #хфакторбеларусь