Доўгачаканы канцэрт «Вольнага хору» з самага сэрца Еўропы — Беларусі! Няхай песня дае крылы беларусам і робіць нас вольнымі.
27 траўня (чацвер) а 20:00 запрашаем усіх вольных беларусаў і іх сяброў з розных куткоў Зямлі на вялікі анлайн-канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры». Вы пачуеце песні, якія ніколі не дадуць зняволіць наш беларускі дух, а тыя, што добра ведаеце, спявайце разам з «Вольным хорам».