Праект SAY.BY заклікае нас паўдзельнічаць у “марафоне” агучвання невялікіх беларускіх сказаў “Ахвяруй свой голас беларускай мове”.
У будучыні гэта пойдзе на карысць развіцця тэхналогій распазнавання беларускага маўлення, адкрые многа карысных сучасных магчымасцей для нашай мовы і дакажа, што ў нашай мовы ёсць будучыня!
Працэс надзвычай просты: 1. Трэба зайсці на https://commonvoice.mozilla.org/be і націснуць на мікрафон! 2. Пачніце начытваць сказы. Можна зарэгістравацца, каб адсочваць свой прагрэс (але нават гэта не абавязкова). 3. Альбо правярайце ўжо начытаныя іншымі людзьмі сказы (гэта таксама важна).