Ціханоўская заклікае падпісвацца на незалежныя СМІ на фоне новай хвалі разгрому рэдакцый

Вольны Захад інфа

Святлана Ціханоўская заклікае падпісвацца на каналы незалежных СМІ

«Рэжым так баіцца праўды, што працягвае разгром незалежных медыя. Толькi за гэты тыдзень яны адабралі карпункт у «Еўрарадыё», прыйшлі з ператрусам да рэдактара «Брэсцкай газеты», Аршанскага парталу, рэдакцыі Intex-Press. Напалі і на «Нашу Ніву».

«Наша Ніва» — гэта не проста сайт. Гэта найстарэйшая беларуская газета, пра якую пішуць у кожным падручніку па гісторыі. Пра яе ведае кожны школьнік. І вось так рэжым ставіцца да гісторыі Беларусі.

Рэжым так баіцца праўды, што блакуе ўсе незалежныя СМІ, не выдае акрэдытацыі замежным журналістам, зачыняе карпункты, арыштоўвае рахункі рэдакцый і схаваў за краты рэдактараў. Яны спадзяюцца, што калі выкрасці журналістаў і зачыніць медыя, людзі забудуцца пра фальсіфікацыі, гвалт і рэпрэсіі рэжыму. Але наша памяць і праўда ўсё роўна мацней. І наша задача — падтрымліваць журналістаў, дапамагаць ім аднаўляць сайты, як гэта ўжо зрабіў TUT.by на дамене zerkalo.io.

Падпісвайцеся на каналы медыя. Дзяліцеся з журналістамі інфармацыяй, распаўсюджвайце іх навіны. Дапамагайце людзям навокал даведвацца праўду, тлумачце, як усталяваць Telegram і ўключыць VPN, каб чытаць беларускія СМІ. Менавіта яны зараз пішуць сучасную гісторыю Беларусі».

– Наша Ніва – @nashaniva
– TUT.by и zerkalo.io – @tutby_official
– Tribuna.com – @tribuna_by
– Naviny.by – @navinyonline
– Еврорадио – @euroradio
– Радыё Свабода – @radiosvaboda
– Белсат – @belsat
– Народная Воля – @nvonlineby
– Новы час – @novychas
– Dev.by – @devby
– Reform.by – @rfrm_io
– Mediazona.by – @mediazona_by
– The Village Беларусь – @the_village_me
– Kyky.org – @kyky_org
– Белапан – belapan.by
– Intex-Press (Барановичи) – @intexpress
– Hrodna.life (Гродно) – @hrodnalife
– Рэгіянальная газета (Молодечно) – @rh_by
– Bobr.by – @BOBRby_online
– Першы Рэгіён (Брест) – @pervyjregion
– Сильные новости (Гомель) – @gomeltoday
– Флагшток (Гомель) – @flagshtok
– Брестская газета – @BGazeta
– Лидер-Пресс (Солигорск) – @liderpress
– Masheka.by (Могилёв) – @masheka
– Orsha.eu – @orshaeu
– Брестский курьер – http://www.bk-brest.by
– Ганцавіцкі час – @gancchasby
– DW Belarus – @dw_belarus
Ціханоўская адказала на разгром незалежных СМІ: Падпісвайцеся на iх каналы — праўда ўсё роўна мацней

«Рэжым так баіцца праўды, што працягвае разгром незалежных медыя. Толькi за гэты тыдзень яны адабралі карпункт у «Еўрарадыё», прыйшлі з ператрусам да рэдактара «Брэсцкай газеты», Аршанскага парталу, рэдакцыі Intex-Press. Напалі і на «Нашу Ніву». Яны спадзяюцца…