Ініцыятыве dissidentby, якая дапамагае палітвязням, патрэбная падтрымка
Праект пад пагрозай закрыцця праз недахоп фінансавання.
На сённяшні дзень у спісах праекта dissidentby, якія спрабуюць ахапіць усіх пацярпелых ад крымінальнага пераследу, а не толькі прызнаных афіцыйна, знаходзяцца 956 чалавек.
Як паведамляюць сябры ініцыятывы, яны ўжо не ў стане на валанцёрскіх пачатках, у вольны ад працы час, пакрываць той аб’ём арганізацыйных і структурных функцый і задач, якія патрабуе праект. Усе яго члены знаходзяцца ў вымушаным палітычным выгнанні. Падтрымліваць праект на ранейшым узроўні і не апынуцца на вуліцы ім больш не ўяўляецца магчымым.
Як адзначаюць удзельнікі ініцыятывы, у спробах вырашыць гэтае пытанне яны звярталіся да розных арганізацый і спецыялізаваным фондам, але водгуку не знайшлі.
https://novychas.by/hramadstva/inicyjatyve-dissidentby-jakaja-dapamahae-palitvja
Праект пад пагрозай закрыцця праз недахоп фінансавання.