У Народнай беларускай майстрыхі Сцепаніды Сцепанюк з вёскі Дарапіевічы Маларыцкага раёна згарэла хат…

У Народнай беларускай майстрыхі Сцепаніды Сцепанюк з вёскі Дарапіевічы Маларыцкага раёна згарэла хата з усемі яе скарбамі: саматканымі рушнікамі, посцілкамі, традыцыйнымі строямі, наміткамі, амаль усё што яна зрабіла за сваё жыццё. Ацалеў толькі ордэн, «За вернасць Бацькаўшчыне», якім яе ўганаравалі на 80-годдзе.

Гэта вялікая страта для ўсіх нас беларусаў!

Сама Сцепаніда, якая перанесла не адзін інсульт і была ўжо фактычна прыкавана да лыжка, цудам выратавалася.

Мы хочам падтрымаць наколькі гэта магчыма вядомую беларускую майстрыху і яе сям’ю ў вельмі цяжкай сітуацыі.
Будзем удзячныя за любыя ахвяраванні: https://zrzutka.pl/vx6sfu
Падтрымаць можна і праз PayPal: [email protected]

Сцепаніда Сцепанюк — вядомая ткачыха, яна аднавіла мясцовую тэхніку традыцыйнага ткацтва, выткала шмат рушнікоў, посцілак, аддзення. Усё гэта захоўвалася ў яе доме.