«Жанчыны – наша рухаючая сіла». Кiраўнiк НАУ Павел Латушка – пра беларусак
https://www.youtube.com/watch?v=DJ4BG2Q-xE8
– Мяне эмацыйна вельмі крануў гэты кліп, закрануў самыя тонкія струны. Аўтар мне сказаў: не маеш права адступіць! Ты абараняеш дабрыню і любоў, якую дораць нам беларускi, якія так самааддана змагаліся за ўсіх нас і не здаюцца нават у турмах, іх імёны ў нас павінны быць на вуснах, быць малітвай – як імпульсам для дзеянняў. Марыя Калеснікава, Ксенія Луцкiна, Вольга Залатар, Наталля Хершэ, Паліна Шарэнда-Панасюк, Вольга Такарчук… і многія-многія іншыя.
Роўна год таму неверагодныя беларускія жанчыны зноў выйшлі на марш супраць гвалту і фальсіфікацый. Роўна год таму неверагодная Ніна Багінская ў адзіночку перакрыла дарогу аўтазаку.
І сёння беларускія жанчыны працягваюць паказваць усяму свету, што не здаліся, і будуць да канца змагацца з несправядлівасцю. Неверагодная Маша Забара, якая запусціла петыцыю з заклікам да замежных палітыкаў афіцыйна заявіць аб непрызнанні Лукашэнкі.
Пакуль у нас ёсць такія неверагодныя жанчыны, дыктатару нас не адолець!