Пасля затрымання на адным з маршаў акцёр РТБД Ілля Ясінскі трапіў у бальніцу з пераломамі адросткаў пазванкоў. А ў маі таемна пераходзіў мяжу, бо замест рэагавання на заяву аб збіцці справу завялі на самога Іллю. «Наша Ніва» пагутарыла з акцёрам — пра крыміналку, новую працу ў Літве, кантралёраў з Мінкульта і нашумелы фільм «Купала», дзе ён здымаўся ў ролі Вацлава Ластоўскага.
Некалькі цытат:
«Цэнзары з Мінкультуры прыбралі спектакль «Чарнобыльская малітва». Ён даўно ў рэпертуары быў. А сёлета сказалі, што Алексіевіч нам не трэба».
«Кантралёры глядзяць, каб усё было па тэкстах. А ўсё па тэкстах ужо 10 год. Проста зараз яно загучала іначай».
«Мы бачым няздольнасць таго боку зразумець палёт думкі, натхнёнасць, крэатыў. Там наўрад ці мысляць такімі катэгорыямі».
«Калі будзе спектакль пра 2020-ы, няма сэнсу шукаць персанажа і падбіраць пад яго акцёра — кожны можа расказваць пра сябе».
Чытайце гутарку з акцёрам па спасылцы