«Хвасоля Волі» запрашае на бясплатныя курсы беларускай мовы і анлайн-размовы «Вольная мова»

Вольны Захад інфа

Вітаем! Дайджэст цікавасцей ад Хвасолі Волі!

Моўная афіша гэтага тыдня.

Бясплатныя курсы па ўдасканаленні беларускай мовы для дарослых. Існуе магчымасць офлайн і онлайн заняткаў.

А калі вы проста жадаеце пагутарыць па-беларуску, то запрашаем далучыцца да “Вольнай мовы” — платформа па арганізацыі анлайн-сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай. Далучайцеся і размаўляце

Нагадваем, што канал Умовы для Мовы пераклаў шмат дакументаў: даверанасці, іскі, бланкі, заявы, дамовы і г. д. на беларускую мову. Проста напішыце @sluchakbot і спампуйце неабходныя вам дакументы. Самы час пераходзіць на беларускую мову ў камунікацыях з дзяржаўнымі ўстановамі.

Аскараносны мультфільм «Галаваломка» выйшаў на VOKA ў беларускім дубляжы. А калі вы любіце больш дарослае кіно, то для вас на беларускай мове фільм Салдат Джэйн.

Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост!



Сувязь з каналам @v_for_volya_bot