Беларускі трэнер Алег Дулуб узначаліў украінскі «Львоў» і пачаў даваць інтэрв’ю па-беларуску

Вольны Захад інфа

Беларускі футбольны трэнер паехаў працаваць ва Украіну і загаварыў па-беларуску

Былы трэнера БАТЭ і «Крумкачоў» Алег Дулуб нядаўна ўзначаліў футбольны клуб «Львоў». Да прыходу беларускага спецыяліста каманда не мела ніводнай перамогі ў сезоне, а пры Дулубе ўжо выйгравала і ў чэмпіянаце, і ў кубку.

А з нядаўняга часу трэнер дае каментары клубнай прэс-службе на беларускай мове.