Падобна да таго, што паведамленне пра прызнанне тэлеграм-каналаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” апы…

Падобна да таго, што паведамленне пра прызнанне тэлеграм-каналаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” апынулася фэйкам. ГУБАЗіК выдаў за факт тое, чаго б ім вельмі хацелася — але чаго, найхутчэй, няма ў рэальнасці. Але гэта справакавала масавы адток падпісчыкаў з каналаў незалежных медыяў.

Падрабязнасці пра ўчорашнюю пастанову Саўміна, на якую спасылаўся ГУБАЗіК, публікуе БелТА. І там няма ні слова пра крымінальную адказнасць для падпісчыкаў тг-каналаў.

Там пра формы, па якіх МУС вядзе спісы “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Пра публікацыю гэтых спісаў. Пра тое, хто каго інфармуе пра выпадкі “рэабілітацыі нацызму”.

Таксама пастановай зацвярджаецца парадак ацэнкі сімволікі, артыбутыкі і інфармацыйнай прадкуцыі “на прадмен наяўнасці ў ёй прыкметаў праяваў экстрэмізму”. І ўсё.

Так што, шаноўныя чытачы, нічога не бойцеся. І падпісвайцеся зноў )