IKEA закупляе драўніну беларускіх дзяржаўных кампаній. На базе грузавіка Iveco вырабляюцца вадамёты….

IKEA закупляе драўніну беларускіх дзяржаўных кампаній. На базе грузавіка Iveco вырабляюцца вадамёты. Mercedes пастаўляе аўтамабілі МУС, а Siemens – пастаўшчык турбін для БелАЭС.

Група «Экономическое Давление» стварыла сайт belarus2020.info са спісам пастаўшчыкоў і партнёраў рэжыму.

Што трэба рабіць:

Абірайце кампанію ў вашай ці любой іншай краіне і пішыце просьбу адмовіцца ад супрацы з беларускім рэжымам.

Хутка мы звернемся да ўсіх кампаніяў, якія купляюць ці пастаўляюць тавары ці паслугі беларускім дзяржаўным органам і прадпрыемствам, з выняткам прадуктаў харчавання, медычнага абсталявання і лекаў.

Давайце ўсе разам у ветлівай, але настойлівай форме заклічам кампаніі, што супрацоўнічаюць з рэжымам, да байкоту Лукашэнкі!

Жыве Беларусь!