Групе Чорны Бусел прысвячаецца Чорны бусел ляціць,Па-над чорным АМАПам ляціць.Беларускі матыўНе разь…

Групе Чорны Бусел прысвячаецца

Чорны бусел ляціць,
Па-над чорным АМАПам ляціць.
Беларускі матыў
Не разьбіць, не спыніць, не забіць.
Хунта кроў праліла,
Боль і горыч атруцілі глебу;
Ды лунае над ёй,
Бел-чырвоны ўсход на ўсё неба.

Прыпеў:
Маладосьць мая,
Беларусь мая.
Зброя партызан –
Дрон ды тэлеграм.
Мара партызан –
Вольная зямля.
Маладосьць мая,
Беларусь мая.

Наша памяць ідзе
Там, дзе шлях партызанскі ляжыць,
Не закрыць ў аўтазак,
Не разьбіць, не спыніць, не забыць.
Болю новых ахвяр
Не даруем мы і не забудзем.
А за тых, хто ў турме,
Мы ў Пагоні, мы вольныя людзі!

Чорны бусел ляціць
Адганяючы крыльлем адчай
І на шлях перамен
Падымаецца вольны наш край.
Чорны бусел ляціць
Мы, браты ўжо цярпелі даволі,
Абуджайся, народ,
На змаганьне, да шчасьця, да волі

©Воля Вольная

@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам

#Искусство_Новой_Беларуси