ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццёмНекалькі тыднямі раней Вярхоўны суд прыняў раш…

ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём

Некалькі тыднямі раней Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі, якая існавала з 1989 года.

«Шаноўныя сябры! Для таго, каб вызваліць усё з нашай сядзібы, мы арганізоўваем у суботу талаку. Пачатак у 12 гадзін. Кожны ўдзельнік зможа забраць на памяць якую-небудзь рэч: кнігу, газету. Шмат што будзе вывезена для захавання», — напісала ў сваім фэйсбуку кіраўнік ТБМ, экс-дэпутат Алена Анісім.

Яна таксама спадзяецца, што да канца месяца будзе сабрана 3200 рублёў, каб поўнасцю разлічыцца за арэнду сядзібы і ў снежні не мець ніякіх абавязкаў з гэтай прычыны. 

Офіс ТБМ на вуліцы Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі») быў доўгія гады адным з цэнтраў беларускай культуры ў цэнтры Мінска. Тут праводзіліся прэзентацыі кніг, часопісаў, выставы, можна было купіць беларускія газеты, кнігі, значкі, музычныя касеты, дыскі.