•
Выбрана Беларускае слова 2021 году. Гэта магло быць як новае для беларускае мовы слова, так і даўняе, але асабліва важнае сёлета. •
У галасаваньні ў сетках перамагло з істотным адрывам слова чабор — назва пахучай кветкі і зёлкі. Многія галасавалі за яго ў складзе паэтычнае цытаты „Пахне чабор“. •
Слова чабор унікальна беларускае. Яно — адзін з кодаў беларускай ідэнтычнасьці, тэст пазнаваньня „сваіх“. •
А выраз „пахне чабор“ ня толькі рамантычны, як у цэлым верш Петруся Броўкі. Ён і пра непераможнасьць і вечнасьць беларушчыны — як і выраз „Жыве Беларусь!“ •
На наступных месцах словы годнасьць і палітвязень — знакавыя ў Беларусі нашых дзён. •
Сярод іншых прапановаў: надзея, ліст салідарнасьці; экстрэміст, уцякач, мігрант; прышчэпка, маска. •
А Словы году іншых моваў сёлета пераважна зьвязаныя з пандэміяй.Дэталёва тут:
https://svb1234.azureedge.net/a/slova-2021-hodu-cabor/31605737.html