Чатыры гады таму быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі
29 траўня 2020 года падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце.
Праз два дні праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным. Сяргей Ціханоўскі — першы палітвязень Беларусі за падзеі 2020 года. Праз паўтара года яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пазней Ціханоўскаму прызначылі яшчэ паўтара года зняволення — яго абвінавацілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Больш за год ён утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.
Чатыры гады са дня масавых затрыманняў на пікеце ў Гродне: распавядаем пра лёс фігурантаў «справы Ціханоўскага»