У Мінску адкрылі краму з адзеннем з цытатамі Лукашэнкі. Там ябацькі могуць набыць цішотку з фразай “…

У Мінску адкрылі краму з адзеннем з цытатамі Лукашэнкі. Там ябацькі могуць набыць цішотку з фразай “Будет очень интересно” ці байку пра тое, што “Президентами рождаются”.

Інтэрнэт імгненна адрэагаваў на навіну. Свае варыянты лукашэнкаўскага мерча прапанавалі “Белсат”, “Трыбуна” і нават расійскі Mash. Апошнія, дарэчы, танчэй за ўсё: там пра “3% бавоўны” і “Гэтая футболка не сядзе (а ты можаш)”.