Адбылася прэзентацыя першай часткі аўдыякнігі вершаў паэта, палітвязня, супрацоўніка «Нашай Нівы» Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў».
Вершы гэтыя кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка. У Дзядулі пасяліўся сапраўдны Слон, сціплая Жабка святкуе дзень народзінаў, добры Сабака каля бака сустрэў сябра, а дзелавая Аса заляцела ў госці на гарбату.
Вершы загучалі галасамі народных артыстаў Беларусі Зоі Белахвосцік і Аляксандра Падабеда, маладых акцёраў Ірыны Якавец і Арсенія Гардзіенкі. А Youtube-канал «Бэйбус» з сябрамі адаптаваў творы пад яскравыя анімаваныя ілюстрацыі і запрашае ўсіх да прагляду кароценькіх паэтычных мульцікаў.
Слухайце па спасылцы.