Signal ужо на беларускай! Але як ім карыстацца бяспечна!? Signal – адзін з самых абароненых спосабаў…

Signal ужо на беларускай! Але як ім карыстацца бяспечна!?

Signal – адзін з самых абароненых спосабаў перадачы паведамленняў, файлаў і галасавых дадзеных. Ён дае магчымасць юзерам выкарыстоўваць імёны і хаваць свой нумар. Яшчэ нядаўна мэсанджар не падтрымліваў нашай роднай мовы, але ў апошнім абнаўленні такая магчымасць з’явілася! Чым не нагода беларусам перайсці на Signal?

Тым больш, што надзейнасць мэсэнджэра ў сэнсе абароны інфармацыі адзначала нават Святлана Ціханоўская падчас размовы з прэзідэнткай Signal Foundation Мэредыт Уітакер на Мюнхенскай канференцыі па бяспецы ў лютым.

Аднак каб максімальна бяспечна карыстацца Signal, варта прытрымлівацца правілаў інтэрнет-гігіены. І вось што мы раім рабіць, каб захаваць свае перапіскі і дадзеныя ў недатыкальнасці:

Абнавіце Signal і ўключыце беларускую мову.

Выкарыстоўвайце мэсанджар з небеларускай SIM-картай.

Стварыце Username для ананімных зносін.

Лепш за ўсё, наладзіць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў з мінімальнай затрымкай.

І яшчэ: пры перасячэнні мяжы Беларусі выдаліце ​​Signal і гісторыю дадаткаў з Play Market і Play Store.

Сябры, па мачымасці падзяліцеся гэтымі парадамі з роднымі і блізкімі. Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся роднай мовай!