Рада БНР выпусціла марку, прысвечаную Васілю Быкаву. Гэта абмежаваны наклад у гонар 100-годдзя народ…

Рада БНР выпусціла марку, прысвечаную Васілю Быкаву. Гэта абмежаваны наклад у гонар 100-годдзя народнага пісьменніка, якое прыпадае на 19 чэрвеня 2024.

Як піша радны Сяргей Навумчык, “дызайн маркі зрабіў беларускі мастак, па сюжэце цяпер ужо класічнага фотаздымка Уладзіміра Кармілкіна”, а для выпуску маркі Рада БНР “скарысталася паслугамі Чэскай пошты, якая друкуе счэпкі разам з дзейнымі знакамі паштовай аплаты Чэскай Рэспублікі”.