Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў – вялікі беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч беларуск…

*

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў – вялікі беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч беларускага Адраджэння, ветэран вайны. Беларусы часта называюць яго “сумленнем беларускай Нацыі”.

Вядомыя цытаты Васіля Быкава:

“Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская.”

“Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Не будзе незалежнасці ‒ хутка не будзе нічога!”

“Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем”

“Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім жа ўсё дзеля гэтага.”

“Вайна бязлітасная да кожнага.”

“Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным.”

“Не дасі адразу адпор ‒ неўзабаве ўзаб’юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца.”

“Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых.”

“Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілай абставін.”

“Цяпер ідзе разгром нацыянальнай культуры. Беларускую мову, і без таго пераўтвораную ў помесь, ў трасянку, улады канчаткова перасталі падтрымліваць і сказалі, што яна ім непатрэбная.”

“Чалавек, часам нягледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку.”

“Мова – аснова не толькі нацыянальнай культуры, але і існавання нацыі, існавання этнасу.”

“Талент мае права гаварыць народу ўсю праўду пра яго існаванне, часам горкую праўду.”

“Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразвітая, адсталая ці слаба развітая – але калі б яна мела незалежнасць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?”

“Праўда ў гісторыі ‒ функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні.”

@menskrazam_info
#МыПамятаем
«Васіль Быкаў. Вяртанне» дак.фільм Віктара Корзуна

Асноўным матывам фільму ёсць інтэрв’ю з Васілём Быкавым, запісанае ў 1996 годзе перад ягонай вымушанай эміграцыяй. У відэашэрагу ёсць кадры з пахавання славутага пісменніка, якое пераўтварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю.

На фоне натоўпу людзей…