Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю з нагоды Міжнароднага Дня Уцекачоў. Мы хацім падзякаваць Польш…

Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю з нагоды Міжнароднага Дня Уцекачоў. 

Мы хацім падзякаваць Польшчы за тое, што па выбуху рэпрэсіяў у 2020 годзе гэтая дзяржава адна з першых зрабіла ўсё мажлівае, каб дапамагчы беларусам. Шмат з нас з’ехала ў эміграцыю нечакана, без падрыхтоўкі, рэчаў, дакументаў, не арыентуючыся ў польскіх рэаліях. Гэтая вымушаная эміграцыя не скончылася дагэтуль. Дзякуючы спецыяльным праграмам, законам, падтрымце беларусы ў Польшчы знайшлі не толькі прытулак, а свой другі дом.

Безумоўна ўсе мы хацім вярнуцца на радзіму. Але пакуль там “не да законаў” большасьці з нас лепей і бяспечней заставацца па-за межамі Беларусі. 

Дзякуючы Польшчы мы знаходзімся ў бяспецы і можам далей працаваць над адраджэннем беларускай мовы і культуры, дапамагаць і падтрымліваць блізкіх, якія засталіся ў Беларусі. 

Шчыра дзякуй за гэтую магчымасць!