Прайшоў месяц пасля выбараў у Каардынацыйную раду — і ўлады не змаглі затрымаць нікога, хто галасава…

Прайшоў месяц пасля выбараў у Каардынацыйную раду — і ўлады не змаглі затрымаць нікога, хто галасаваў. ГУБАЗіК і прапаганда адразу б пахваліліся такім “трафеем”. Але ніводнай падобнай навіны на было.

Няма і інфармацыі пра тое, што адбылася якая-небудзь уцечка даных з мабільнай праграмы Belarus ID, распрацаванай пад кіраўніцтвам Паўла Лібера. Падобна да таго, што ўжыты парадак верыфікацыі апынуўся хаця і складаным, але надзейным. І прынамсі з тэхнічнага гледзішча выбары ў КР — гэта паспяховы кейс.