Часам думаюць, што ў загадным ладзе можна зьвярнуцца толькі ў другой асобе (да „цябе“ і „вас“):Сядай! Сядайце!
Гэта ўплыў расейскай граматыкі, дзе рэгулярныя формы „повелительного наклонения“ толькі ў 2-й асобе: Ты садись, вы садитесь.
Дарэчы, у расейскамоўных юрыстаў ёсьць прымха: яны ня скажуць „садитесь“, а толькі „присаживайтесь“. У беларускай мове такой двухсэнсоўнасьці няма, бо скажам не „садзіцеся“, а сядайце. І сядайма.
Сядайма, ежма, сьвяткуйма — беларускія формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу. Гэта зварот да „нас“ — так скажа гаспадар і гасьцям, і самому сабе.
Утвараюцца ад формаў 2-й асобы адзіночнага ліку: сядай — сядайма, еж — ежма, а таксама пі — пійма, лі — лійма.
Падрабязна тут: https://svb1234.azureedge.net/a/zahadny-lad/31646126.html