Вязням БеларусіГэта нельга забыць,Дараваць — немагчыма.Кожны з нас, хто там быў,Бачыў здзекі вачыма…

Вязням Беларусі

Гэта нельга забыць,
Дараваць — немагчыма.
Кожны з нас, хто там быў,
Бачыў здзекі вачыма.

Аўтазакі ў крыві,
А ў іх — збітыя людзі.
Крык пачварны: прими! —
Проломи ему груди…

У “краіне жыцця”
Правяць неафашысты.
Акрываўлены сцяг
Па-жыцці ў іх не чысты.

Для іх Гітлер — кумір,
А народ мой — народзец.
Лозунг іх — рускі мір
Беларусь не адродзіць…

Мы ўзрасцілі ваўкоў,
Каб яны нас кусалі.
Дзе ні глянь — ёсьць наўкол
Тараканы з вусамі.

Войскі МУС і Амон —
Вам тут месца не будзе.
Па шляху перамог
Пойдуць белыя людзі.

КДБ і “Алмаз” —
Вы — у звязцы з рэжымам.
Вы пайшлі супраць нас —
Вы нам рэзалі жылы.

Беларускі матыў —
Шлях да волі праз церні.
Памятай, хто там быў —
Нашу памяць не сцерлі.

05.04.2021. Мінск

По состоянию на 16 января
в Беларуси признаны политическими заключенными
1212 человек

@menskrazam_info