Беларуская мастачка, перформерка і актывістка Яна Шостак атрымала ўзнагароду “Paszporty Polityki”. На цырымонію ўзнагароджання мастачка з’явілася ў сукенцы з партрэтамі беларускіх палітвязняў.
На цырымоніі Яна Шостак зачытала сімвалічны ліст сваякам палітвязняў. Скончыла свой выступ мастачка хвілінай крыку для Беларусі. Гэтую акцыю падтрымала ўся зала.
“Paszporty Polityki” — культурніцкая ўзнагарода, якую з 1983 года ўручае выданне “Polityka” — “за выдатнае аб’яднанне мастацтва і сацыяльнага актывізму”.