Пасля фільма Дудзя «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова пакінула ў Інстаграме шчымлівы допіс любві да беларусаў
Так доўга мы імкнуліся да таго, каб любіць сваё, а не чужое. І раптам аднойчы выяўляеш, што ў слухаўках гучыць голас беларускага выканаўцы; што самыя ўтульныя рэчы з усяго наяўнага ў гардэробе ‒ ад беларускіх дызайнераў; што ў ліку прыярытэтных падпісак на ютубе выключна беларускія каналы. Усведамляеш, як прыемна ганарыцца сваім і сваімі: людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі. Амаль незнаёмае, кніжнае пачуццё. Спонсары вячэрняй рэфлексіі @yurydud і мае землякі.)
«Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова ў 2020 годзе адседзела 42 сутак на Акрэсціна.