Святлана Ціханоўская разам з літоўскімі, польскімі, французскімі і амерыканскімі дыпламатамі ўшанава…

Святлана Ціханоўская разам з літоўскімі, польскімі, французскімі і амерыканскімі дыпламатамі ўшанавала памяць Кастуся Каліноўскага

Сёння, 2 лютага, у Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да месца пахавання героя Беларусі, Літвы і Польшчы на могілках Росы ў Вільні.

Разам з Ціханоўскай кветкі ўсклалі спецпасланніца ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланнік Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, амбасадарка па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Аста Андрыяускене і прадстаўніца амбасады Польшчы ў Літве.