Усім прывітанне! Гэтым разам, #МоўнаяСерада адбываецца напярэдадні Сусветнага Дня Роднай Мовы і з гэ…

Усім прывітанне! Гэтым разам, #МоўнаяСерада адбываецца напярэдадні Сусветнага Дня Роднай Мовы і з гэтай нагоды шматлікія беларускія суполкі і актывісты ладзяць марафон беларускай мовы.
Цягам сутак, пачынаючы з 7:00 (па Мінскім часе) 20 лютага і да 07:00 21 лютага, беларусы з усяго свету арганізуюць публічныя і прыватныя сустрэчы для ўсіх жадаючых. Пераходзьце па спасылцы – сюды і абірайце тое, што вам цікава! Жыве Беларусь! Жыве вольная мова!