Звальненні, рэпрэсіі, даносы, пагрозы турмой — у такіх варунках вымушаныя штодзень існаваць супрацо…

Звальненні, рэпрэсіі, даносы, пагрозы турмой — у такіх варунках вымушаныя штодзень існаваць супрацоўнікі тэатраў і музеяў, выкладчыкі музыкі і акампаніятары, культарганізатары і нават кіраўнікі ўстаноў культуры.

Мы распачынаем вялікі збор у падтрымку дзеячаў беларускай культуры, якіх звольнілі па палітычных матывах.

https://getdonate.org/en/campaign/398

Мы ўжо дапамаглі шэрагу неабгрунтавана звольненых, але хочам — з вашай падтрымкай — паспрыяць яшчэ як мінімум 50 людзям, якія страцілі магчымасць зарабляць на жыццё з-за сваіх перакананняў.

Гэтыя сродкі дапамогуць ім устаць на ногі і дадуць магчымасць перадыхнуць падчас складанага перыяду адаптацыі да новай рэчаіснасці.

Мы працягваем збіраць інфармацыю пра звальненні па палітычных матывавах і нематываваныя рэпрэсіі на працоўным месцы. Калі гэта ваш выпадак, запоўніце, калі ласка, нашу анкету.