Музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка ладзяць «Купалаўскі дыктант»

Вольны Захад інфа

Напішам «Купалаўскі дыктант» разам

Набліжаецца свята — Міжнародны дзень роднай мовы! З гэтай нагоды Музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзяць «Купалаўскі дыктант».
Кожны жадаючы зможа далучыцца да дыктанта, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова, паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы.

https://budzma.org/news/kupalauski-dyktant.html