19 лютага 1989 года ў Мінску прайшоў першы на тэрыторыі СССР вялікі мітынг, арганізаваны народным фронтам. БНФ сабраў людзей на стадыёне “Дынама”: прыйшло блізу 40 тысяч чалавек. Перад імі выступаў Зянон Пазняк і іншыя палітычныя лідары. А Сяржук Сокалаў-Воюш граў на гітары.
Пасля гэтага мітынгу паднялі галовы (“А што, так можна было?”) народныя фронты ў іншых краінах (на той час — саюзных рэспубліках). Найперш у краінах Балтыі. Яны пачалі арганізоўваць свае акцыі, што ў выніку ператварылася ў магутны рух за незалежнасць ад Масквы.
У 1990 годзе былі прынятыя Дэкларацыі незалежнасці. А ў канцы 1991 года СССР быў скасаваны. Магутны штуршок да гэтага дала менавіта Беларусь — тым мітынгам 19 лютага 1989 года.
Фота з яго публікуе @historyja