Што рабіць, калі на ўчастку забараняюць рабіць фота?
Каго могуць “забыцца” унесці ў спісы і чаму?
Колькі подпісаў членаў камісій мусіць быць на бюлетэні?
Ці можа нехта зазіраць да вас у кабіну для галасавання?
Як мусіць выглядаць пломба на скрыні для галасавання?
Дзе і калі на ўчастку павінны вывешваць пратаколы?
Адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні кожны знойдзе ў чат-боте ZUBR, у якім для вас ёсць:
Базавае заканадаўства ў простай і зручнай форме
Апісанне тыповых парушэнняў
Тэст на веды
Акрамя таго, і у чат-боце, і на сайце ZUBR можна спампаваць файлы з больш падрабязнымі курсамі навучання і па грамадзянскаму кантролю, і па назіранню.
УВАГА! Для незалежных назіральнікаў, якія нават у сённяшніх умовах ідуць акрэдытавацца на ўчасткі, мы дадалі ў бот і на сайт нейтральны канспект-шпаргалку без узгадак пра чат-бот і платформу. Канспект для зручнасці можна раздрукаваць з сабой на ўчастак.
Заклікаем усіх сумленных грамадзян не даваць спуску злачынцам, што жывуць побач, і не дазваляць ім займацца самачынам і спаць спакойна. Яны мусяць адказаць — і адкажуць! — за тое, што сваімі дзеяннямі пазбаўляюць беларусаў праў на волю і будучыню.
Далучайцеся да грамадзянскага кантролю з ZUBR. Гэта бяспечна і ананімна.
Навіны: https://t.me/zubr_in
Публікацыі: https://teletype.in/@zubr_in
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме” https://bit.ly/xx2022-org
Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone