Мастак Уладзік Бохан вывез свае карціны з Беларусі (для гэтага іх давялося зафарбоўваць гуашшу) і ад…

Мастак Уладзік Бохан вывез свае карціны з Беларусі (для гэтага іх давялося зафарбоўваць гуашшу) і адкрыў выставу ў Варшаве. Кожная праца — рэфлексія на падзеі, якія адбываюцца апошнім часам.

Сучаснае мастацтва — яно злое. Вось, напрыклад, “Уваскрасенне Васкрасенскага”. І “Дарожная карта”, на якой чалавек, апрануты як Лукашэнка на мітынгу 16 жніўня 2020 года, стаіць перад надпісам “NAHOOY”. І алюзія на “Прагулку” Марка Шагала — дзяўчыну трымае за руку АМАПавец, а сама карціна мае форму міліцэйскага шчыта.