Суседзі і суайчыннікі!
Сёння Расія напала на Украіну і наша краіна апынулася ўцягнутай у ганебную вайну на баку агрэсара.
Абгрунтоўваючы ўварванне, Пуцін у сваёй прамове выказваў свае старэчыя крыўды за руйнаванне імперыі, не разумеючы прычын. Такая ж гістарычная крыўда кіравала нямецкімі нацыстамі ў мінулым стагоддзі.
Але за гэтым светапоглядам няма будучыні, толькі вайна, смерць і агульнанацыянальная ганьба.
Пуцін і Лукашэнка – гэта смерць, вайна і ганьба.
Але будучыня не з імі!
Наш грамадзянскі абавязак – падтрымліваць Украіну і працягваць барацьбу супраць дыктатуры.
Зараз ўсім зразумела, што гэта антыфашысцкі супраціў.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!