Калі Кіеў пачалі бамбіць, некаторыя беларусы, якія там жылі, вырашылі застацца, каб абараняць Украін…

Вольны Захад інфа

Калі Кіеў пачалі бамбіць, некаторыя беларусы, якія там жылі, вырашылі застацца, каб абараняць Украіну. Адзін з іх — Яўген Міхасюк. Хлопец расказаў, якую падрыхтоўку праходзіць і як да яго ставяцца ўкраінскія абаронцы.

Яўгену 27, ён працаваў менеджарам у сферы, набліжанай да ІТ. Апошнія восем год таксама быў грамадскім актывістам. Яго затрымлівалі яшчэ да выбараў, у ліпені 2020, за ўдзел у велапрабегу салідарнасці.

Хлопец жыў ва Украіне апошнія паўтара года — з’ехаў пасля пратэстаў у 2020-м. Ён тлумачыць, чаму цяпер замест эвакуацыі выбраў барацьбу.

«Украіна — вельмі класная, свабодная і прагрэсіўная краіна. І калі перад гэтай краінай, якая скінула з сябе саўковы рэжым, стала пагроза паглынання Расіяй, то я вырашыў: хопіць бегчы. Далучыўся да гэтага змагання. Украіна — нацыя, якая сапраўды бароніць сваю зямлю і сваю свабоду».

@menskrazam_info
#ЯМыСупрацьВайны