“Кавалачак “фотаздымку” бясконцага мноства беларусаў, якія дапамагаюць украінцам. Па-рознаму. Дзякуй кожнаму”. natagral
Вітаем на #МоўнайСерадзе! Сёння размаўляем па-беларуску. Мова – гэта не толькі гукі і сказы, але, асноўным чынам, трыб мыслення: логіка, узаемасувязі, каштоўнасці. Чым больш будзе ў вашым жыцці беларускай мовы, тым больш будзе вакол усіх нас Беларускага свету.
Беларусь, хай слова гэта Будзіць новы дух між нас. Нам дабро яе — во мэта І найвышшы наш наказ. Ні сьляза, ані стагнаньне, Ні пакора, ані страх, Толькі праца і змаганьне — Гэта наш да мэты шлях. Беларусі сын ніколі Ні зрачэцца сваіх праў, Знойдзе дужасьці даволі, Каб нявольнікам ня стаў Дык ці ў шчасьця дзень пагодны, Ці ў буры дні благім — Знайма першы клч народны: Беларусь перадусім!