Нас «папрасілі» вызваліць офіс на Мар’еўскай 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не…

Нас «папрасілі» вызваліць офіс на Мар’еўскай 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай «острой необходімостью» ў нашых утульных кабінетах.

У нас зараз шмат клопатаў, звязаных з высяленнем, і адзін з найважнейшых — куды падзець кнігі з офіса. Абвяшчаем распродаж з 20 % зніжкай кніг, якія знаходзяцца на Мар’еўскай 7А. Ёсць амаль увесь асартымент, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы будзем рабіць зніжку.

Наш адрас, які неўзабаве знікне: г. Мінск, вул. Мар’еўская 7А, офіс 10. Працуем да 19-й.

У астатнім мы працуем, усе абавязальніцтвы з нашага боку будуць выкананыя. І літаральна зараз мы пашыраем наш выдавецкі партфель.