Жнівень 2020-га даў нам магчымасць адчуць, што такое воля. Гэта цудоўнае пачуццё свабоды шчыльна засела ў нашых сэрцах.
У гэты дзень мы хочам сказаць, што нішто не забытае і ніхто не забыты. Хай і павольна, але мы рухаемся, і дакладна ўжо не спынемся! Шлях да волі — вельмі цяжкі і цярністы, але тым цудоўней і даражэй будзе момант, калі мы станем свабоднымі, калі станем вольнымі ад тыраніі аднаго звар’яцелага і вольнымі ад таго, што ён нам спрабуе навязаць.