Польскія Outriders — аб’яднанне рэпарцёраў, якія “дапамагаюць зразумець, што адбываецца ў свеце” — зрабілі серыю дакументальных коміксаў “Беларусь. За кратамі”.
Гэта гісторыі людзей, якія ўпершыню сустрэліся ў адной камеры ў лістападзе 2020 года, калі беларускія пратэсты пачалі падаўляцца з большай сілай.
“Мы хацелі паказаць беларускую гісторыю, нягледзячы на забароны, якія беларускі рэжым чыніць не толькі ўласным, але і замежным медыя. Комікс добры інструмент, калі ты не можаш дастаць свой фатаапарат. Таму мы вырашылі ім скарыстацца. Наша ідэя была паказаць не вядомых палітвязняў, а шэраговых пратэстоўцаў, якіх пастаянна затрымліваюць нават за дробныя праявы нязгоды з рэжымам”, — расказалі нам у камандзе Outriders.
Глядзець коміксы
Звольнены з трактарнага Аляксандр, лекар Сяргей, затрыманы разам з сынам, Міша, у якога дыябет, Алекс, патрапіўшы за краты выпадкова, Вова і Алесь…
Іх гісторыі праілюстравалі ўкраінскія мастакі з Inker World Project. Комікс даступны ў 4 моўных версіях: PL, EN, BY, RU.