​​У эфіры Свабоды Premium лідэрка супольнасьці *Честные люди Алена Жываглод прааналізавала рэакцыю ч…

​​У эфіры Свабоды Premium лідэрка супольнасьці *Честные люди Алена Жываглод прааналізавала рэакцыю чыноўнікаў і дэпутатаў Беларусі на вайну Расеі супраць Украіны.

Вось асноўныя тэзісы:

«Традыцыйна нашыя чыноўнікі ў публічным полі проста паўтараюць сваімі словамі прамовы Лукашэнкі. Але зараз яны нават гэтага ня могуць рабіць, бо той ў адной прамове можа некалькі разоў зьняпраўдзіць сам сябе».

«Калі нашы актывісты пісалі звароты наконт падзеяў 2020 году і ўдзелу дэпутатаў у прыняцьці рэпрэсіўных законаў, тыя адказвалі нам фразай, што «спрабуюць знайсьці балянс паміж інтарэсамі грамадзтва і дзяржавы». У гэтай фразе закапаная ўся праблема нашых службоўцаў: яны не разумеюць, што ў дзяржавы ня можа быць іншых інтарэсаў, акрамя інтарэсаў грамадзтва…

Наша сыстэма ператварае любога чалавека ў аўтакрата, бо ён надзейна абаронены ад кантролю грамадзянамі. Шмат хто кажа, што Каранік калісьці быў прыстойным лекарам, а Качанава — нядрэнным дыспэтчарам водаканалу. Цяпер гэта монстры, якія руйнуюць краіну. Ва Ўкраіне — наадварот, мы бачым, як звычайныя чыноўнікі ператвараюцца ў герояў, адчуваючы падтрымку і давер людзей, якія іх прызначылі».

«Прасочваецца нежаданьне прызнаваць само існаваньне праблемы прысутнасьці расейскіх войскаў на нашай тэрыторыі і ўдзелу нашых вайскоўцаў у дапамозе расейскім…

Чыноўнікі відавочна маюць надзею, што на Беларусь накладуць менш санкцыяў, чым на РФ. Нібыта калі не казаць, што наша дзяржава — саўдзельнік ваеннага злачынства, то ніхто гэтага не заўважыць».

«У нас няма прадстаўнічых органаў улады. Ёсьць шырмы пад назвамі «Нацыянальны Сход» і «мясцовыя саветы», якія прыкрываюць і легітымізуюць дыктатуру «ад імя народа». Рэфэрэндум «падорыць» нам яшчэ і ВНС як новы від «народазаменьніка»…

Калі б увесь склад Нацыянальнага Сходу звольніўся на знак пратэсту, гэта наўрад ці зваліла б рэжым, але нанесла б сурʼёзныя страты яго фармальнаму «прыкрыцьцю». Але яны гэтага ня робяць, а разавыя выключэньні (Суконка, Сьняжыцкі і Варанецкі) толькі пацьвярджаюць правіла».

«Каб захаваць і ўзмацніць сваю ўладу, яны прынялі рашэньне скласьці ўсе яйкі ў адзін кошык. І цяпер гэты кошык выявіўся парахавой бочкай, кнот ад якой ужо гарыць…

Можна прыдумаць колькі заўгодна хімэраў, каб апраўдаць гвалт супраць сваіх грамадзян, але калі гэтыя хімэры матэрыялізуюцца і пачынаюць вызначаць і тваё жыцьцё, давядзецца прымаць нейкія рашэньні і чыйсьці бок».

Глядзіце размову з Аленай цалкам на відэа: https://youtu.be/GfuJ8gAhQOY
Альбо чытайце тэкстам.

Даведайцеся, хто ваш дэпутат і як да яго звярнуцца, тут: https://bit.ly/deputies_parl

@honestpeople_by @radiosvaboda
#мычестныелюди #нетвойне #невайне #остановивойну